У рамках XV педагагічнага марафону адбыўся займальны майстар-клас "Ствараем і пераўтворым: ад ідэі да дзеяння". Яго правяла выхавацель рознаўзроставай групы Трапяшчонак Наталля Антонаўна. Галоўная складанасць працы ў рознаўзроставай групе - гэта неабходнасць адначасова навучаць малых, якія толькі знаёмяцца з гукамі, і старэйшых дашкольнікаў. Педагог наглядна паказала, як ператварыць гэта "складанасць" у "кропку росту". Мерапрыемства прайшло паспяхова і выклікала жывы водгук калег, якія адзначылі, што метады выхавацеля лёгка маштабаваць нават у самай неаднароднай па ўзросце групе.




