Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.04.26

Мерапрыемствы шостага школьнага дня былі прысвечаны грамадзянскаму і патрыятычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню

Дзеці прынялі ўдзел у падарожжы-віктарыне "Беларусь у маім сэрцы". Навучэнцы адказвалі на пытанні, адказы да якіх шукалі на карце Рэспублікі Беларусь і дапаможных матэрыялах, а таксама праявілі творчы падыход да падвядзення вынікаў мерапрыемства. Падчас турніру меркаванняў "Уверх па лесвіцы або мае жыццёвыя каштоўнасці" рабяты паўдзельнічалі ў гульні на "куплю" прыярытэтных жыццёвых каштоўнасцяў. Каштоўнасці купляліся за жэтоны. Колькасць жэтонаў была абмежавана, таму да выбару жыццёвых каштоўнасцяў трэба было падыходзіць з асцярожнасцю і выбіраць толькі неабходныя. Пасля  здяйснення «пакупкі» кожны навучэнец аргументаваў свой выбар. Падчас дыскусіі дзеці выпрацавалі сваю шкалу каштоўнасцяў. Прыемна, што на першых месцах былі Радзіма, сям'я, сябры.

Раздзелы сайта