У рамках акцыі для навучэнцаў 2 і 3 класа прайшоў Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок па тэме «Загадкі Алімпійскіх зімовых гульняў у Мілане і Корціна-д’Ампецца». Дзеці ўзгадалі зімовыя віды спорту, даведаліся пра талісманаў Алімпійскіх гульняў, дзе яны праходзілі і пра беларускіх спартсменаў. Фармат урока дзецям спадабаўся.










