Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.03.26

Аздараўленчы лагер пачаў працу з ранішняй зарадкі

Затым прайшла хвілінка здароўя "Беражы зубы ззамаладу", дзе дзеці яшчэ раз прагаварылі правілы догляду за паражніной рота. Пасля сняданку прайшла экапрагулка “Вясна ідзе, вясне дарогу!” Дыханне свежым паветрам дадае бадзёрасці і здароўя. Пасля гульні-эстафеты "Фізкульт-Ура!", дзе перамагла сяброўства, прайшоў "Турнір ветлівасці", дзе дзеці ўзгадалі правілы этыкету і паводзін у грамадстве. Пасля смачнага абеду займальна прайшоў карагод загадак аб выбары прафесіі "Праца ўсякая патрэбна, праца ўсякая важная". Потым хлопцы навялі парадак у эстафеце добрых спраў "Чысты клас". Хвілінка бяспекі завяршыла працу лагера "Сонейка".

Раздзелы сайта