Як заўсёды, дзень у лагеры быў насычаны мерапрыемствамі і станоўчымі эмоцыямі. Дзеці паўдзельнічалі ў шахматна-шашачным турніры «Чорныя, белыя», здзейснілі прагулку па свежым паветры і паўдзельнічалі ў серыі гульняў «Добры дзень, сонца і вясна!». Бяспецы і здароваму ладу жыцця спрыялі хвіліна здароўя "Прастудныя захворванні", хвіліна бяспекі "Небяспека скралінга", прэзентацыя "Знаўцы бяспечных паводзін" (у рамках акцыі "Бяспечныя канікулы"). Інфарм-дайджэст "Правы і абавязкі дзяцей" спрыялі развіццю прававой культуры. Ну а гадзіна разважання «Помнім…Смуткуем…» (да гадавіны трагедыі ў в. Хатынь) прымусіў дзяцей успомніць аб жахах нямецка- фашысцкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны.





