Рабятам расказалі аб умовах паступлення і спецыяльнасцях, якія тут можна атрымаць. У выніку экскурсіі дзеці на свае вочы ўбачылі абсталяванне навучальных кабінетаў, умовы побыту пражываючых у інтэрнаце, змаглі задаць і атрымаць адказы на ўсе пытанні. Асобнае ўражанне на вучняў зрабіў музей каледжа і зімовы сад. У канцы быў пачастунак выраблены рукамі навучэнцаў каледжа.








