У ходзе сходаў былі разгледжаны пытанні: "Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэння старшакласнікаў", "Атмасфера сямейнага жыцця як фактар фізічнага і псіхічнага здароўя дзіцяці", "Кантроль дзяцей у сетцы Інтэрнэт. Законапаслухмяныя паводзіны непаўналетніх у сетцы Інтэрнэт”, “Процідзеянне кіберзлачынствам, прафілактыка іх учынення, павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва”, “Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму” (перамяшчэнне на сродках персанальнай мабільнасці, пешаходны пераход, прыдворавыя тэрыторыі).
Перад бацькамі выступілі дырэктар школы Т. В. Кавалёва, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці В. Д. Бярозаўская і настаяцель Храма святога Архангела Міхаіла в. Сорагі іерэй А. В. Шчагалюцін.

