Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.09.18

У рамках работы 6-га школьнага дня прайшлі мерапрыемствы

Напярэдадні Дня пажылых людзей, навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у акцыі "з добрым сэрцам да пажылых людзей". Навучэнцы аказалі шэфскую дапамогу, падарылі віншавальныя паштоўкі.

У школе прайшла гульня-віктарына "Вясёлыя турысты", прысвечаная Году малой радзімы. Удзельнікі гульні ўзгадалі галоўныя падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі Слуцкага раёна. Потым прынялі ўдзел у віктарыне "Мая вёска Сорагі". У час віктарыны называлі вуліцы роднай вёскі, птушак і жывёл роднага краю, прафесіі жыхароў вёскі. Таксама дзеці складалі прыказкі пра Радзіму. І прыйшлі да вываду, што сваю вёску Сорагі патрэбна любіць, не забываць, ганарыцца, праслаўляць.

Усіх удзельнікаў мерепрыемства Перагуд А.А. пачаставала яблыкамі і ігрушамі са свайго падворка.

Раздзелы сайта