На ўроку эканомікі дзеці вучыліся размяркоўваць сямейны бюджэт. Выяўляць артыкулы выдаткаў важныя і другарадныя. Разгледзелі прыклады скідак у розных крамах і вучыліся выяўляць рэальную выгаду ад уяўнай.
У час прававога турніру навучэнцы ў спаборніцкай форме адказвалі на пытанні па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, правіл паводзін у школе і грамадскіх месцах.


