Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты атрымалі пашыраныя веды аб розных відах даведачнай літаратуры: энцыклапедыях, слоўніках. даведніках. Была прадстаўлена кніжная выстаўка "Кантыненты ведаў". Кожны вучань выбіраў "кантынент", знаходзіў кнігу і рыхтаваў кароткую "пуцявую справаздачу" (назва, аўтар, 1-2 факты).



