Дзеці дапамагалі казачнаму герою Зайчыку разабрацца, якая ежа карысная, а якая шкодная. Для гэтага выхаванцы праінсцэніравалі верш пра гародніну і садавіну. Таксама дзеці спявалі песні, танчылі, вырабілі плакат "Вітамінчыкі на агародзе". Больш за ўсё хлопчыкам і дзяўчынкам спадабалася быць дэгустатарамі садавіны, гародніны, вітамінных сокаў.



