Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.11.25

Прайшлі заняткі па праграме "Я. МАЯ СЯМ'Я. МАЯ РАДЗІМА"

Тэма для 4 класа "Прыродныя багацці роднага краю". Мэтавая ўстаноўка заняткаў: пашырэнне ведаў вучняў аб прыродных рэсурсах Рэспублікі Беларусь; выхаванне беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў. Навучэнцам была прапанавана прэзентацыя, падчас прагляду якой педагог разам з дзецьмі абмяркоўвалі інфармацыю аб прыродных рэсурсах нашай краіны, свайго рэгіёну, правілах беражлівых адносін да іх, адносінах да прыродаахоўных месцаў.

Тэма заняткаў для старшакласнікаў "Чалавек славены працай". Вучні азнаёміліся з працоўнымі ініцыятывамі БРСМ, расказалі як самі на летніх канікулах працавалі ў калгасе. Разгледзелі, якія магчымасці дае для школьнікаў служба занятасці, і якія дакументы трэба прадставіць, каб паспяхова ўладкавацца на працу. Таксама навучэнцы былі праінфармаваныя пра будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і якую пасільную дапамогу можа аказаць кожны для больш хуткага ўзвядзення гэтага аб'екта.

Раздзелы сайта