Навучэнцы 5-7 класаў прынялі ўдзел у гульнявым занятку з элементамі трэнінгу "Вучуся сябраваць і ўмець размаўляць". Падчас занятку дзеці расказвалі які сябар самы лепшы, з кім бы хацелі сябраваць, абмеркавалі прытчу "Два ослікі", пагулялі ў гульню "Дыванак дружбы", абмяняліся смайлікамі і прыйшлі да высновы, што самае галоўнае ў сяброўстве ўмець чуць свайго сябра і што любую працу трэба рабіць разам.
Навучэнцы 6-11 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні "Будзь спартыўным - будзеш здаровым!". Тэматыка пытанняў была звязана са здаровым ладам жыцця, назвамі спартыўных спаборніцтваў, вядомымі спартсменамі.
Таксама, сёння ў бібліятэцы была арганізавана арт-пляцоўка “Піянерскі калейдаскоп”, а ў спартзале прайшла прафілактычная кампанія “Моладзь супраць курэння”.



