Для малодшых школьнікаў прайшла Віктарына “Што я ведаю пра Беларусь?”, дзе дзеці ў спаборніцкай форме прадэманстравалі свае веды пра нашу Радзіму. Старэйшыя вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўным часопісе «Патрыёты нашай краіны», дзе ўзгадалі імёны людзей, якія не задумваючыся аддалі сваё жыццё за свабоду нашага народа.
У бібліятэцы пайшла літаратурная гадзіна “Малая радзіма”. Навучэнцам было прапанавана знайсці згадкі ў мастацкай літаратуры пра Слуцкі і Слуцкі раён. Таксама, прыгадалі імёны літаратараў ураджэнцаў Слуцкага раёна ці людзей цесна з ім звязаных.
Яшчэ ў школе прайшоў гульнявы занятак "Вясёлыя шахматы". Навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі рэбусы і загадкі. Ну і, канешне ж, пагулялі ў шахматы.




