Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.10.25

У рамках святкавання Дня настаўніка ў школе прайшло шэраг мерапрыемстваў

Пачаўся дзень з урачыстага прадстаўлення новага педагагічнага калектыву, які быў сфарміраваны з навучэнцаў выпускных класаў. Дзеці ў гэты дзень спрабавалі на сабе наколькі лёгкая праца настаўніка. У канцы "працоўнага дня" кожны выступіў з кароткім аналізам, што атрымалася і з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся.

Таксама ў гэты дзень адбыўся ўрачысты канцэрт, на якім навучэнцы спявалі песні, чыталі вершы, віншуючы педагогаў з прафесійным святам. Падчас канцэрта адбылося ўзнагароджанне ганаровымі граматамі педагогаў, якія вызначыліся ў мінулым навучальным годзе.

Глядзець фотагалерэю

Раздзелы сайта