Дзеці называлі, кім працуюць іх бацькі. Угадвалі прафесіі па фрагменце карцінкі, адгадвалі загадкі, малявалі людзей розных прафесій. І з вясёлым настроем, з падарункамі ад самай салодкай прафесіі "Кандытар" адправіліся дадому. Навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Жыццё без працы - шлях у нікуды". Дзеці падзяліліся сваімі марамі аб тым, хто і кім жадае стаць у будучыні. Не абышлося і без спартыўнага мерапрыемства. "Матч па мініфутболе" стаў добрым завяршэннем шостага школьнага дня.




