Навучэнцы 2-5 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Падарожжа па Беларусі". Мерапрыемства прайшло ў форме падарожжа па станцыях "Наша Радзіма - Беларусь", "Сімвалы Рэспублікі Беларусь", "Вялікія людзі нашай краіны", "Раслінны і жывёльны свет", "Прамысловасць Беларусі". Завяршылася мерапрыемства інтэлектуальнай віктарынай "Пяць зорак". У школьным музеі прайшоў круглы стол "Музейны пакой - сэрца школы". Старэйшыя вучні паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне "Я ведаю сваю Радзіму". Навучэнцы актуалізавалі веды па беларускай сімволіцы, узгадалі дзяржаўныя святы, імёны беларускіх алімпійскіх чэмпіёнаў, даведаліся аб паходжанні назваў некаторых гарадоў. Дзень прайшоў весела і прадуктыўна.





