У сезон павышанай кляшчоў актыўнасці асабліва важна выконваць меры засцярогі. Эфектыўнай мерай абароны з'яўляецца апрацоўка адзення сродкамі ад кляшчоў.
Наш дзень праходзіць пад эгідай "Дня памяці". Падчас патрыятычнай гадзіны "У імя міру мы памятаем пра вайну", якая праходзіла ў рамках 80-годдзя Вялікай Перамогі, дзеці паглядзелі ўрывак з к/ф вытворчасці "Беларусьфільм" "Брэсцкая крэпасць". Затым прайшла акцыя памяці "Памятаем. Ганарымся. Шануем". Пасля спартыўнай гадзіны "Спорт любіць - моцным і здаровым быць" прайшла экскурсія да помніка загінулым аднавяскоўцам, дзе дзеці пазнаёміліся з гісторыяй ўстаноўкі стэлы, а таксама яшчэ раз перачыталі імёны загінулых аднавяскоўцаў вёскі Сарогі і блізкіх вёсак.
Дзень у лагеры працягнуўся конкурсам малюнкаў "Ты вольны, а значыць сур'ёзна адказваеш за сябе". Затым прайшоў конкурс на самае дакладнае вока і гадзіна рухомых гульняў "Прыгай, бегай і гуляй". Завяршылася праца ў лагеры хвілінкай бяспекі "Правілы паводзін з незнаёмымі людзьмі".




