Падчас хвіліны здароўя "Лагер без тытунёвага дыму" навучэнцы павысілі свой узровень інфармаванасці па праблемах звязаных з курэннем. Дзеці пераканаліся, што тытунь аказвае шкодны ўплыў на арганізм чалавека і выбралі для сябе здаровы лад жыцця. Рабяты, поўныя энергіі і сіл, адправіліся на свежае паветра і прынялі ўдзел у спотландыі "Спорту - так! Шкодным звычкам - Не!"
Затым для навучэнцаў было арганізавана завочнае падарожжа "Брэсцкая крэпасць - герой", якое садзейнічала выхаванню патрыятычных якасцей у дзяцей, любові і вернасці да сваёй Радзімы, павага да гісторыі сваёй краіны.
Пасля моцнага і здаровага сну навучэнцы пашырылі свой кругагляд аб айчыннай касманаўтыцы і пераканаліся ў важнасці ўмення бачыць і шанаваць асобу ў навакольных людзях. У завяршэнне дня прайшла хвілінка бяспекі "Запалкі - не цацка", якая паслужыла напамінкам аб выкананні дзецьмі правілаў пажарнай бяспекі.





