Гэтай тэме была прысвечана гадзіна мужнасці "Гартаючы старонкі вайны", дзе дзецям расказалі аб асноўных этапах Вялікай Айчыннай вайны, аб прыкладах асабістай мужнасці і гераічных учынках савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў. Далей тэму падхапіла творчая майстэрня "Ліст салдату", дзе дзеці паспрабавалі напісаць лісты падзякі воінам, што аддалі жыццё за Радзіму. Таксама адбыліся прагляд і абмеркаванне эпізодаў фільма "Брэсцкая крэпасць" і віртуальная экскурсія "Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны".
Традыцыйна на пачатку дня прайшла хвілінка здароўя. Яе сённяшняя тэма "Сонечны апёк. Першая дапамога пры апёку". Таксама, як заўсёды, у канцы дня была хвіліна бяспекі. Сённяшняя тэма "Сцеражыся бяды, калі ты ля вады" ў рамках акцыі "Канікулы на Міншчыне: лета БЕЗ небяспекі".
Аб важнасці чытання кніг гаварылі падчас гутаркі "Кнігі - нашы сябры".
Не менш важныя для развіцця асобы і рэгулярныя заняткі спортам. Гэтай мэце паслужылі спартыўную гадзіну "Старты надзей" і гульні на свежым паветры "Гульні нашых продкаў".
У цэлым дзень прайшоў весела і карысна.





