Дзеці, поўныя энергіі і сіл, падчас хвілінкі здароўя абмеркавалі рэжым дня, які неабходна выконваць, каб не толькі захаваць, але і ўмацаваць сваё здароўе. Пасля сняданку навучэнцы адправіліся ў займальнае падарожжа ў краіну любімых казак. Яны прадэманстравалі сваю эрудыцыю і папоўнілі веды пра беларускія народныя казкі. Затым для дзяцей былі арганізаваны гульні на свежым паветры, якія дазволілі дзецям пазнаёміцца з разнастайнасцю беларускіх народных гульняў, праявіць спрыт і кемлівасць, развіць фізічную форму. Падчас конкурсу малюнкаў "Любімы казачны герой" дзеці праявілі свае творчыя здольнасці. Пасля мультывіктарыны ўсе прынялі ўдзел у гульнёй праграме "Падарожжа ў Загадайкіна". Дзеці пазнаёміліся з рознымі відамі народнай творчасці, што спрыяла ў іх любові да народных традыцый. У завяршэнне дня прайшла хвілінка бяспекі, якая паслужыла напамінам аб неабходнасці выконваць правілы бяспекі кожны дзень.




