Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.06.25

Тэма сённяшняга дня ў аздараўленчым лагеры "Сімвалы любімай краіны»

Тэма рэалізавана праз дэманстрацыю прэзентацыі "10 сімвалаў Беларусі", дзе падрабязна быў разгледжаны сэнс кожнага элемента на Дзяржаўным Флагу і Дзяржаўным Гербе Рэспублікі Беларусь. Гімн Рэспублікі Беларусь слухалі стоячы падпяваючы, тым самым дэманструючы сваю глыбокую павагу да Дзяржаўнай сімволікі. Апроч афіцыйных дзяржаўных сімвалаў, былі прадстаўлены і неафіцыйныя, але трывала замацаваныя за нашай краінай. Такія як бульба, бусел, зубр і г.д. Таксама вучні паглядзелі відэафільм "Сімвалы Беларусі" прымеркаваны да пяцігодкі якасці "2025 - год добраўпарадкавання". Тут у простай і зразумелай дзецям форме была прадстаўлена інфармацыя аб асноўных дзяржаўных святах нашай краіны і гісторыі іх узнікнення. Гэтай жа тэматыцы была прысвечана гутарка, якую правяла з дзецьмі супрацоўніца бібліятэкі в.Сарогі. Паколькі надвор'е сёння нам спрыялі, то размова прайшла пад адкрытым небам. Акрамя гутаркі прайшла займальная віктарына і напрыканцы дзеці атрымалі салодкія прызы. Акрамя гэтых усіх мерапрыемстваў на працягу дня яшчэ прайшла квэст-гульня "Сімвалы маёй краіны" і майстэрня патрыётаў "Нашы сімвалы - наш гонар".

Спартыўны складнік быў прадстаўлены спартыўна-аздараўленчай гадзінай "Трэба спортам займацца і здароўя набірацца" ў рамках акцыі "Эфектыўнае лета" і спартландыяй "Маладзецкія забавы".

Не засталася па-за ўвагай тэма бяспекі. У гэтым напрамку праведзена хвілінка здароўя "Здаровы лад жыцця" і хвілінка бяспекі "Правілы бяспечных паводзін на дарозе, на вадаёмах" у рамках акцыі "Канікулы на Міншчыне: лета БЕЗ небяспекі".

Раздзелы сайта