Пасля ранішняй зарадкі дзеці пагутарылі на тэму "Асабістая гігіена". Яшчэ раз пра самае надзённае: як мыць рукі і чысціць зубы. Ведаем! Малайцы! Вусны часопіс "Мой край родны, мой край любімы!", прымеркаваны да пяцігодкі якасці, пазнаёміў дзяцей з нашай роднай Беларуссю. Шэсць важных старонак адкрылі хлопцы. На гэтых станіцах было выкладзена аб сімвалах нашай Радзімы, раслінным і жывёльным свеце, яе вялікіх людзях, прамысловым і інтэлектуальным патэнцыяле. Знаёмства з нашай Радзімай працягнулася ў віртуальным падарожжы "Абласныя гарады Рэспублікі Беларусь" у рамках акцыі "Эфектыўнае лета". Рухомыя гульні на свежым паветры і спартыўная эстафета ўмацавалі наш дух і здароўе. Экскурсія "Родныя прасторы" па роднай вёсцы Сорагі ўзбадзёрыла нас незвычайна. У рамках акцыі "Зробім лета ярчэйшым" наш дружны атрад выпусціў улётку "Мы турысты". Хвілінка бяспекі завяршыла другі дзень у нашым лагеры "Сонейка".





