Затым былі праведзены інструктажы па правілах бяспекі і паводзінах у лагеры, знаёмства з законамі лагера "Сонейка". Весела і крэатыўна прайшла гульня-знаёмства "Як выдатна, што ўсе мы тут сёння сабраліся". Шмат цікавых і важных звестак хлопцы даведаліся, удзельнічаючы ў віктарыне "Пра Беларусь ведаю ўсё!" Падчас гульняў на свежым паветры "Гуляй, не пазяхай" дзеці зарадзіліся энергіяй бадзёрасці і здароўя. Завяршэннем дня ў лагеры стала хвілінка бяспекі "Адзенне па надвор'і?"






