Вучні сустрэліся, каб пагаварыць аб самым важным у жыцці кожнага чалавека - сям'і, сямейных каштоўнасцях і традыцыях, выказаць пачуццё гонару сваёй сям'ёй. Гімн сям'і, які прагучаў у пачатку занятку, выклікаў у дзяцей асаблівыя пачуцці: радасці і гонару за тое, што мы ўсе разам, як адна вялікая сям'я жывем у сваёй мірнай краіне, Рэспубліцы Беларусь, у якой вялікая ўвага надаецца сям'і, кожны год святкуецца Дзень сям'і.
Падчас заняткаў навучэнцы вызначалі паняцці "сям'я", "сямейныя ролі", "сямейныя каштоўнасці", працавалі ў групах, збіраючы прыказкі і прымаўкі.
Аповяд кожнага ўдзельніка "Я ганаруся сваёй сям'ёй" выклікаў у дзяцей асаблівую цікавасць.
Таксама вучні выконвалі розныя творчыя заданні. Акрамя таго, дзеці вызначылі для сябе сакрэты сямейнага шчасця і праслухаўшы прыпавесці, выбралі тыя якасці і каштоўнасці. якія неабходныя чалавеку для сямейнага шчасця. Напрыканцы мерапрыемства прагучалі наступныя словы: "любіце! І шануеце шчасце! Яно нараджаецца ў сям'і!"



Таксама сёння прайшлі мерапрыемтсвы:

