Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.05.25

Для навучэнцаў старэйшых класаў у рамках навучальнай праграмы "Я.Мая сям'я. Мая Радзіма" прайшоў тэматычны занятак "Памяць мацнейшая за час. Пераможцы нацызму"

Падчас заняткі дзецям нагадалі асноўныя аспекты пачатку Другой сусветнай вайны, чарговасці падпісання рознымі краінамі дагавора аб ненападзе з Германіяй, аб тым што дагавор не рабіў Савецкі Саюз і Германію саюзнікамі. Асобна была акцэнтавана ўвага, што савецкія войскі не нападалі на Польшчу ў 1939 годзе, а ўсяго толькі занялі тэрыторыі Заходняй Беларусі і Украіны, тым самым здзейсніўшы акт гістарычнай справядлівасці. У азнаменаванне гэтай падзеі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 7 чэрвеня 2021 г. у нашай краіне заснавана дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня.

Таксама яшчэ раз было асветлена пытанне генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асобна спыніліся на ролі і ўкладзе ў перамогу беларускіх партызан.

Раздзелы сайта