Гульня па станцыях "Дарога ў краіну здароўя" ў займальнай форме дапамагла школьнікам актуалізаваць веды па асноўных правілах здаровага ладу жыцця. Падчас урока здароўя па класах "Здаровыя дзеці ў здаровай сям'і" дзеці ўспаміналі карысныя звычкі, якія ўмацаваліся ў іх сем'ях, разгледзелі рэкамендацыі па захаванні і ўмацаванні здароўя. Спартыўныя гульні па інтарэсах "Хутчэй, вышэй, мацней - разам" спрыялі практычнаму замацаванню атрыманай інфармацыі.






