Для вучняў прайшла пазнавальна-гульнявая праграма "Абарані сябе ў сетцы". Падчас праграмы навучэнцы ацэньвалі свой узровень ведаў аб Інтэрнэце і сваю гатоўнасць узаемадзейнічаць з ім; успомнілі правілы бяспекі ў сетцы і вывучылі 20 саветаў, якія дапамогуць павысіць узровень анлайн-пісьменнасці; прайшлі невялікі тэст на ўзровень камп'ютарнай залежнасці і атрымалі рэкамендацыі, як яе пазбегнуць.



Таксама, сёння прайшла гульня "Карысны і небяспечны інтэрнэт." Вучні разгадвалі рэбусы, загадкі, паўтарылі асноўныя правілы паводзін у сеціве, вучыліся выбіраць патрэбную інфармацыю ў Інтэрнэце, распазнаваць небяспеку, якая можа падпільноўваць у сеціве.


