Падчас мерапрыемства дзеці ўспомнілі асноўныя факты аб Чарнобыльскай трагедыі. Навучэнцы выказвалі сваё меркаванне, што трэба зрабіць, каб падобная трагедыя больш не паўтарылася. У прапанаваным відэа было расказана, як у сучаснай Беларусі адбываецца дэзактывацыя заражаных зямель і аднаўленне сельскагаспадарчай дзейнасці на раней непрыдатных з-за радыяцыйнага заражэння землях.

