Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.04.25

Сёння напярэдадні вялікага свята Вялікадня ў нашай школе для навучэнцаў прайшла інфармацыйна-забаўляльная гульня "Экалагічнае асарці". Таксама па класах прайшоў круглы стол "Мой выбар - адказнасць і самакантроль"

Экалагічная гульня мела на мэце выхавання пачуцця яднання з прыродай, адказнасці за захаванне яе багацця, выхавання любові да прыроды і роднага краю. Дзеці папоўнілі свае веды ў галіне экалогіі, сфармулявалі законы, якія неабходна выконваць, каб захаваць прыродныя багацці для будучых пакаленняў. Прайшоўшы некалькі выпрабаванняў у конкурсе эрудытаў, дзеці даказалі, што любяць і ведаюць прыроду і заўсёды гатовыя прыйсці да яе на дапамогу. Навучэнцы з вялікай цікавасцю прынялі ўдзел і ў іншых конкурсах: "Лясная аптэка", "Бюро надвор'я", "Кветкавы калейдаскоп", "Біялагічныя загадкі", "Біялогія і гумар". Дзеці падзяліліся сваімі прапановамі, што трэба яшчэ зрабіць, каб захаваць і прымножыць прыродныя багацці.

Круглы стол прайшоў з мэтай фарміравання ў вучняў прававой культуры, прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў праз пашырэнне ведаў аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў, развіцця навыкаў аналізу ўчыненых учынкаў, жыццёвых сітуацый, навыкаў адказнага законапаслухмяных паводзін, навучання ўменням супрацьстаяць ціску аднагодкаў.

Раздзелы сайта