Пачаўся ён з традыцыйнай хвілінкі здароўя, на якой вучні паўтарылі правілы асабістай гігіены. Пасля сняданку дзяцей чакала гадзіна творчасці "Ствараем адпачынак бяспечным разам", інтэлектуальная гульня "Самы разумны", гульні на свежым паветры. Цікава і займальна правялі час у бібліятэцы і ў Доме культуры. Завяршыўся дзень "Святам ветлівасці і дабрыні", хвілінкай бяспекі "Канікулы ў радасць". Тыдзень у лагеры прайшоў цікава і з карысцю.





