Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.03.25

Дзень у аздараўленчым лагеры пачаўся з лінейкі

Таксама ў пачатку дня прайшла хвілінка здароўя "Рэжым дня". Далей вучні акунуліся ў падарожжа-казку "Карта Беларусі". Успомнілі легенды пра паходжанне назвы нашай Радзімы. Расказалі пра тыя месцы, дзе ўжо пабывалі, з акцэнтам на мясцовыя славутасці, у прыватнасці пра мір-гора і Сафію Слуцкую, якая здзяйсняла ў свой час паломніцтва ў нашы краі. Затым прайшла акцыя "Абеліск", дзе дзеці даведаліся гісторыю нашага мясцовага помніка-стэлы загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Падчас літаратурнай гадзіны наведалі сельскую бібліятэку, дзе даведаліся шмат цікавага і карыснага чытання і кнігі. У спартыўнай эстафеце "Хто першы, той і лепшы" ўсе ўдзельнікі паказалі добры вынік. Занятак з элементамі трэнінгу "Што рабіць, калі ўзнік пажар" навучэнцы яшчэ раз прагаварылі, што трэба, а што нельга рабіць пры ўзнікненні пажару. Дзень у аздараўленчым лагеры скончыўся хвілінкай бяспекі "Для чаго патрэбныя флікеры?"

Раздзелы сайта