Першы дзень пачаўся з хвілінкі здароўя "Сябры Майдадыра". Дзеці ўспомнілі і назвалі асноўныя штодзённыя гігіенічныя працэдуры.
Падчас відэалекторыя "Свет без небяспекі" былі прадэманстраваны ролікі МНС Беларусі.
Потым дзяцей чакала экскурсія ў школьны музей пад знакавай назвай "Паехалі!" Тут дзеці яшчэ раз успомнілі жыццёвы шлях К.В.Герчыка, а таксама пазнаёміліся з іншымі знакавымі "касмічнымі" фігурамі, выхадцамі Слуцкай зямлі.
Таксама, дзеці сёння малявалі вясну. Атрымалася выстава малюнкаў "Вясновы пейзаж".
Пасля абеду дзяцей чакала гадзіна настольных гульняў "Чорныя і белыя".
На жаль надвор'е сёння не спрыяла прагулкам на свежым паветры, таму мерапрыемства «Мой вясёлы звонкі мяч» прыйшлося праводзіць у спартзале.
У завяршэнне дня прайшла хвілінка бяспекі "Правілы паводзін у транспарце, грамадскіх месцах".





