Гадзіна прафілактыкі дарожнага руху "Асцярожна! Дарожны рух небяспечны" нагадала дзецям пра важнасць выканання правілаў дарожнага руху. Мерапрыемства ў бібліятэцы "І тыя цяжкія часы" расчуліла навучэнцаў. Чытаючы радкі з твораў цяжкіх гадоў, дзеці ў каторы раз даказваюць, што яны ўсё памятаюць і не забываюць. Вясёлай ноткай у сённяшнім дні стаў квэст-падарожжа "Пазнай Беларусь".





