У час калейдаскопа-хобі “Нашы сямейныя каштоўнасці” дзеці расказалі аб сваіх сямейных традыцыях і даведаліся аб сямейных традыцыях сваіх сяброў.
Літаратурны час “Шлях да славы” быў накіраваны на знаёмства вучняў з біяграфіямі цікавых людзей, якія сваёй натхненнай працай змаглі дабіцца славы і прызнання.
Адкрыты мікрафон-дыскусія “Жорсткасць або ўсёдазволенасць – што лепш?” дазволіў дзецям высказацца па гэтаму вечнаму пытанню. Думкі былі рознвыя, але ўсё ж перамог кампрамісны варыянт, які заключаецца ў тым, што заўжды павінен быць баланс паміж двума крайнасцямі.
Забаўляльная праграма "А, ну-ка, хлопцы!" была прысвеча наступленню свята 23 лютага. Вучні школы спаборнічалі паміж сабой як фізічна так і інтэлектуальна. Было весела і не хацелася дадому.





