Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.02.25

Сёння адбыўся прафарыентацыйны батл "Прафарыенцір" і дыскусія "Ненарматыўная лексіка: модна? Сорамна? Абыякава?»

Падчас батла вучні азнаёміліся са статыстычнымі дадзенымі аб прафесійным выбары маладых людзей у нашай краіне, пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, з комплексам матываў выбару прафесіі, паспрабавалі зрабіць свой выбар.

Навучэнцы працавалі ў групах, складалі спісы самых модных прафесій, забытых прафесій, заўсёды патрэбных прафесій. Кожная група павінна была даказаць свой пункт гледжання. У сваіх выступах вучні не толькі праявілі цікавасць да шматстайнага свеце прафесій, але і выказалі жаданне прынесці карысць сям'і і блізкім людзям, паважлівае стаўленне да розных відах прафесійнай працы як сацыяльна раўнацэнным. Дзеці зрабілі для сябе выснову: людзям любой прафесіі неабходна працаваць над сабой заўсёды, і тады любая мара можа стаць рэальнасцю.

Таксама, падчас дыскусіі неабходна было аргументавана прадставіць усе за і супраць брыдкаслоўя. Дзеці прапаноўвалі свае варыянты, а лідары груп прадставілі назапашаныя прапановы ў выглядзе прэзентацыі. У выніку абмеркавання сышліся на думцы, што брыдкасловіць зусім не абавязкова і любую думку можна сфармуляваць з дапамогай літаратурных слоў.

Раздзелы сайта