Падчас квэст-гульні "Моладзь сябруе са спортам!" вучням літаральна прыйшлося шукаць адказы на пытанні выкарыстоўваючы здольнасці хуткага арыентавання ў будынку школы.
Інтэрактыўная гульня "Вясёлка бяспекі" прайшла ў спаборніцкай форме. Кожны ўдзельнік меў магчымасць адказаць на пытанні і стаць пераможцам.
У класных калектывах прайшоў дыспут "Спорт і тытунь". Назва мерапрыемства абумовіла канчатковы вынік. Вядома, тытунь спорце не таварыш.
І пакуль дзеці весела бавілі час, для бацькоў прайшоў семінар-практыкум "Школа, сям'я і псіхічнае здароўе дзяцей". Тут ужо ў больш сур'ёзнай форме бацькам нагадалі аб неабходнасці спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў сям'і.






