Віртуальная экскурсія "Імёны герояў у назвах вуліц горада Слуцка", віртуальная гадзіна "Героі вёскі Сорагі", відэалекторый "Кошт жыцця" нагадалі навучэнцам пра гераічнае мінулае нашага народа, пра землякоў, учынкамі якіх трэба ганарыцца. Падчас правядзення мерапрыемства дзеці выказвалі думку, што зробяць усё каб не пасароміць памяць продкаў.


