Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.01.25

Дзень цудаў завяршае час цікавага адпачынку ў школьным аздараўленчым лагеры "Сонейка"

Пачаткам гэтага незвычайнага дня стала ранішняя зарадка "Нашы мышцы дужэюць", якая надала ўсім зарад бадзёрасці і весялосці. У здаровым целе здаровы дух, як кажуць. Пад такім дэвізам прайшло спартыўнае свята. Падчас хвілінкі чытання дзеці ўспомнілі цудоўныя прыказкі не толькі пра здароўе, але і пра казачную чароўную зіму. Прэзентацыя "Навагоднія цуды" вельмі закцікавіла дзяцей. Якіх толькі цудаў на здараецца ў навагоднія дні! Дзеці змайстравалі сваімі рукамі цуда - невялікую ёлачку, загадалі жаданні і зрабілі фотаздымак на памяць.

Далей цуды прадоўжыліся ў час гульні-падарожжа "Казачная Лапландыя", у час гульняў на свежым паветры "Даганяшкі-забаўляшкі". Закрыццё лагера таксама не прайшло без "Цудаў пад Новы год": дзеці атрымалі каштоўныя падарункі.

Не засталіся без увагі і каштоўныя парады, як захаваць здароўе і бадзёры настрой да канца канікул. Завяршыўся апошні дзень хвілінкай бяспекі "Дамоў па правілам".

Раздзелы сайта