Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.12.24

Дзень тэатра ў аздараўленчым лагеры

Дзень пачаўся з хвілінка бяспекі “Будзь асцярожны на дарозе зімой”. Тут дзецям у чарговы раз напомнілі правілы паводзін на зімовай дарозе.

Пасля была гульня-прадстаўленне “Стань акцёрам”. Вучні спрабавалі прымерыць на сябе ролю акцёраў, разыгрываючы сцэнкі са школьнага жыцця.

На відэалекторый “Тэатральнае мастацтва” дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення тэатра, яго станаўленнем і развіццём да сучасных форм. Тэма была падоўжана на лекцыі-гутарцы “З гісторыі Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы”.

Спартыўныя старты “Выберы лепшага” дазволілі вызваліць назапашаную энергію. Вучні бегалі, прыгалі, гулялі, спаборнічалі.

Прафілактычная гутарка “Флікер. Сам зраблю і суседу падару” напомніла аб неабходнасці нашэння флікераў у цёмны час сутак. Дзеці паспрабавалі вырабіць флікеры сваімі рукамі і па свайму густу.

Раздзелы сайта